Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

Жэрчычы. Крыж на кургане

Міра ЛУКША

На Івана ў нас прыхадскі „одпуст”, 9 кастрычніка, бо так завёў бацюшка Яўген Панько, які 50 гадоў быў тут, бо цяплей, лепшае надвор’е і больш людзей, прыбывае. А на Дмытра, 8 лістапада, прыязджае бацька нашага бацюшкі Вечаслава Дарамацкага, і адпраўляюць службу ў гонар заступніка нашага прыхода Дзмітрыя Салунскага. Вядома, надвор’е горшае, і менш людзей з’язджае з родных, — распавядае прыхаджанка Надзея Карчэўская. Ды сёння — цудоўнае сонца асвятляе тлум прыхаджан, іх сваякоў ды суседзяў жэрчычан, што прыбылі на асаблівую багаслужбу, з хрэсным ходам аж на старадаўні курган, дзе ўзнесены новы крыж побач старога. Бо праваслаўная парафія існуе тут 1010 гадоў. Сярод вернікаў — таксама жыхары Машчонай-Панскай, адкуль цясляр Ян Мудэль, які зрабіў і ахвяраваў новы крыж. Святы ў прыходзе — на Івана, на Юр’я, на Дзмітра і Ціхвінскай іконы Божай Маці — у першую нядзелю перад Пятром. — Я думаю, што найважнейшае свята павінна адзначацца на Дмытра, заступніка нашага храма, якога не знішчыла вайна, — дадае Надзея Карчэўская. — На Івана мы таго крыжа не пасвянцілі, бо не паспелі паставіць яшчэ мураванага. А стары крыж там стаіць адвеку. Крыху прыгніў, яго скарацілі, змацавалі, і побач стаў новы, светлы.

У Нурэцкай гміне, дзе старадаўняя вёска Жэрчычы, з амаль пяці тысяч жыхароў беларусамі ў папярэднім перапісе запісалася 13,36% насельніцтва. Пачынаецца яна сто кіламетраў на поўдзень ад Беластока, а сталіца гміны распаложана ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF