Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Дзмітрыю Шатыловічу — 85

Размова з Дзмітрыем Шатыловічам, паэтам і інжынерам

Ніва”: Як пачаўся Ваш кантакт з беларускім словам?

Дзмітрый Шатыловіч: — Першы кантакт пачаўся ў 1939 годзе ў шостым класе Беларускай няпоўнай сярэдняй школы ў Бельску-Падляшскім. У чэрвені 1939 г. я закончыў шосты клас польскай пачатковай школы ў Чаромсе-Станцыі, а ў ліпені здаў экзамен у Чыгуначны тэхнікум у Бярэсці. Калі ў верасні 1939 г. Чырвоная Армія заняла ўсходнюю Польшчу, то ў кастрычніку пачаў працаваць Чыгуначны тэхнікум у Бярэсці і я там пачаў вучыцца. Я жыў у Бярэсці на кватэры і хадзіў пяшком у тэхнікум. Быў там 7 лістапада з вучнямі тэхнікума на парадзе, прымеркаваным да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, і бачыў на трыбунах разам з савецкімі вайсковымі прадстаўнікамі немцаў, якіх туды запрасілі, і аглядаў савецкія танкі. У некаторых танках папсаваліся тады гусеніцы і яны не маглі далей ехаць. Усе ўрокі ў тэхнікуме вяліся на польскай мове. Кожную суботу з сябрам па парце Антонам Ляшчынскім мы вярталіся цягніком з Бярэсця ў Чаромху. Набіралі мы дома харчоў на тыдзень і ў нядзелю выязджалі на кватэру ў Бярэсце. Было нам цяжка і таму, калі пад канец лістапада мы даведаліся, што ў Бельску-Падляшскім узнікла Беларуская няпоўная сярэдняя школа, паехалі мы туды і дырэктар школы прыняў нас у шосты клас. У савецкіх школах узровень навучання быў вышэйшы, чым у польскіх, бо ў пятым класе былі ўрокі замежнай мовы (у нас — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF