Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Кіно на выхадныя

Ілона КАРПЮК

Кіно без героя як самурай без мяча. Можа прыцягне, але не сячэ. Пра звычайных-незвычайных герояў у кіно 28 кастрычніка гутарыў Дыскусійны клуб АБ-БА. Апрача творцаў дакументальнага кіно, сярод публікі, якая вельмі ахвотна распытвала пра працу з героямі ў час здымання фільма, аказаўся адзін з сыноў Аркадзя Леўшука з вёскі Ціванюкі. Міраслаў Леўшук, сын героя, фільм пра якога між іншым можна было паглядзець у час клубнай сустрэчы, ахвотна расказваў пра жыццёвую гераічнасць не толькі свайго бацькі: „Неаднойчы, будучы дзяцьмі, мы не маглі глядзець Тэлеранэк, бо да бацькі стаяла чарга вазоў і ён ладзіў кожнаму тэлевізар”.

Аркадзь Леўшук стаў героем фільма, калі пачулі пра яго беластоцкія фільмоўцы. Раней, некалькі гадоў таму, адшукала яго, даўняга карэспандэнта „Нівы”, наша журналістка Міра Лукша. З шасцідзесятых гадоў пісаў ён вершы, якія друкаваліся ў нашым тыднёвіку. Быў ён таксама мясцовым вынаходнікам і „майстрам па рамонце гаспадарскай апаратуры”. „Калі я купіў першы тэлевізар, толькі чакаў, калі сапсуецца, каб паглядзець, што там усярэдзіне”, — кажа з экрана Аркадзь Леўшук. Мноства дэталяў да фільмавай біяграфіі дакінуў у час сустрэчы ягоны сын. Можна сказаць, што стаў ён яшчэ адным героем, асабліва тады, калі з памяці пачаў дэкламаваць бацькавы вершы. Можа і сам не чакаў такога зацікаўлення з боку сабранай публікі, якая ўголас падтрымала ідэю сабраць пад адну вокладку творчасць звычайнага-незвычайнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF