Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

„Цаглінкі” на вышыні артыстызму

Віктар БУРА

Самадзейны калектыў „Цаглінкі” заснаваны быў Кастусём Майсенем у 1976 годзе ў Старым Ляўкове. Праз гэтыя гады калектыў аб’яднаў больш за 25 апантаных аматараў народнай песні. Гэта рабочыя і служачыя прадпрыемства будаўнічай керамікі ў Старым Ляўкове, работнікі медыцыны, настаўнікі, пенсіянеры, служачыя іншых прадпрыемстваў, якія надзелены добрымі прыроднымі галасамі, вялікай працаздольнасцю, што дазваляе ім дасягнуць высокага выканаўчага ўзроўню. Рэпертуар „Цаглінак” — разнастайны, песні розныя па характары і складанасці. Каштоўным скарбам „Цаглінак” з’яўляюцца беларускія народныя песні, а таксама песні іншых народаў. Творчы калектыў „Цаглінак” выявіў перад публікай сталы мастацкі густ, сваю выканальніцкую культуру і харавыя навыкі.

Калектыў „Цаглінкі” любіць спяваць беларускія народныя песні. Калі я спытаў, якая любімая песня ў іх, мне адказалі:

— „Купалінка”. Калі спяваем гэтую песню, — прызнаюцца харысты, — то заўсёды ўляўляем тую дзяўчыну, якая „ружу поле, белы ручкі коле... кветачкі рве, вяночкі звівае, долю праклінае”. Мы ў час спеваў заўсёды ўяўляем перад сабою экран, на якім адбываецца тое, пра што гаворыцца ў песні і глыбока пераасэнсоўваем тое, пра што спяваем.

Харысты сказалі мне яшчэ, што заняткі ў час рэпетыцый — гэта праца, а не гульня.

— І мы ўжо да гэтага прызвычаіліся... Песні — пастаянны наш спадарожнік у жыцці, — упэўнена гавораць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF