Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Люблін адчыняе браму (3)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У час Кангрэса культуры Усходняга партнёрства ў Любліне (аб якім пісалі мы ўжо ў двух папярэдніх нумарах „Нівы”), прысутная была дэлегацыя прадстаўнікоў незалежнай беларускай культуры. Уважліва прыслухоўваліся яны кангрэсавым дыскусіям. Вось што м.інш. аб сваіх спадзяваннях ад Кангрэса расказалі „Ніве” некаторыя з іх.

Севярын Квяткоўскі з Беларусі, каардынатар праекта „Будзьма”, што займаецца падтрымкай беларускай тоеснасці:

— Я спадзяюся, што выпрацаваныя на Кангрэсе высновы могуць вызначаць новыя шляхі і варыянты працы ва ўмовах недэмакратычнага грамадства. Прадстаўляюцца тут краіны з розным узроўнем свабоды, нават са свабодай больш абмежаванай чым у Беларусі. Краіны з большымі правамі чалавека, ці больш дэмакратычнымі, могуць паказаць, з якімі праблемамі змагаюцца. Памылкай з’яўляецца думка, што сітуацыя ў Беларусі нагадвае сітуацыю, у якой была Польшча ў васьмідзесятыя гады. Нічога падобнага. Я хачу гэта патлумачыць прысутным тут прадстаўнікам свету культуры.

Адказваючы на наша пытанне, ці культура можа функцыянаваць без палітыкі, адказаў:

— Без палітыкі можна функцыянаваць у сябе дома: можна пісаць раман, вершы ці маляваць карціну. Калі выходзіш з дому на вуліцу, дык ці калі таго хочаш ці не — ужо хоць бы ў адным працэнце сутыкаешся з палітыкай. Іншае пытанне, калі культура робіцца прапагандысцкім сродкам. Культура без гэтага можа функцыянаваць, але калі напішаш раман і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF