Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Спявачкі з Чаромхі

Аляксей МАРОЗ

Вакальны калектыў у вёсцы Чаромсе заснаваны быў у 1981 годзе. У тым жа годзе было ўведзена ў Польшчы ваеннае становішча, што на кароткі час прыпыніла дзейнасць групы. Былі таксама і іншыя перапынкі ў гісторыі калектыву, але тры жанчыны з першага складу Марыя Кердалевіч, Анна Боцюк і Надзея Внучка здолелі пераадолець усе выпрабаванні. На працягу 30 гадоў удала спявалі яны песні са свайго сяла. Нядаўна выступілі з дзвюма малодшымі сяброўкамі Валянцінай Дудэль і Яўгеніяй Кердалевіч у Баброўцы. У размове перад гэтым выступам успомнілі яны пра пачаткі калектыву і трыццацігадовую дзейнасць. А выступалі яны і на Беласточчыне, і па за нашым рэгіёнам. Часта ўдзельнічалі ў фестывалі „Беларуская песня”, адкуль вярталіся з узнагародамі. У першапачатковым перыядзе сваёй дзейнасці менавіта там мелі найбольш зручную нагоду, каб паказацца шырэйшай публіцы. Выступалі таксама на шматлікіх беларускіх мерапрыемствах, арганізаваных Беларускім грамадска-культурным таварыствам, многа спявалі на гмінных імпрэзах. Пазней жанчын з вёскі Чаромхі сталі запрашаць на ўкраінскія мерапрыемствы. Усюды выступалі з мясцовымі песнямі. Калі сталі выступаць з абрадавымі пастаноўкамі, абапіралі іх на мясцовую традыцыю і сваю мову, якую ад пакаленняў захоўвалі іх продкі.

— Спеў жанчын з вакальнага калектыву з вёскі Чаромхі заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Прэзентуюць яны абсалютна аўтэнтычны і вельмі багаты песенны матэрыял з асаблівай мелодыкай, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF