Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Нацынанальнае свята — не бесцялесная ідэя

Міраслаў ГРЫКА

Калі ў час бунтаў, з якіх пачыналася французская рэвалюцыя, люд Парыжа 14 ліпеня 1789 г. пайшоў на Бастылію, ніхто яшчэ не ведаў, як крывава пакоцяцца ў будучыні падзеі, якія спачатку скінуць з трона ненавіднага Луі XVI і прывядуць да ўлады ўсёўладную паню Гільяціну, а пасля распаляць крыважэрны якабінскі тэрор, які паглынуў дзесяткі тысяч нявінных ахвяр. Аднак гэты дзень адзначаецца ў Францыі як нацыянальнае свята. Аб крывавых ценях, якія кладуцца на слушна ўжо мінулае кастрычніцкае свята можна было б сказаць яшчэ больш. Толькі праз гады аказалася, што славуты крэйсер „Аўрора” адыграў у рэвалюцыйных падзеях ролю прынамсі спрэчную, а штурм на Зімні палац, які пасля ўшаноўваўся паўсюднай пампезнасцю, не быў зусім спантаннай атакай рассерджаных петраградцаў — што савецкая гістарыяграфія параўноўвала да штурму на Бастылію — а звычайнай тузанінай пару дзесяткаў п’яных бальшавікоў з не вельмі геройскім атрадзікам абаронцаў пакінутага царом і яго світай палаца.

Нацыянальныя святы міфалагізуюць мінулае. За гэтым ідзе абмятанне гістарычнай памяці са спрэчных падзей. Нейкія факты вылучаюцца, іншыя спіхваюцца ў глыбкі цень. Бо і сама сутнасць свята, якое мае ў прадпасылцы яднаць народ, палягае на нейкім абагульненні, вядучым нярэдка да міфатворчых спрашчэнняў. Толькі што там, дзе ёсць спрашчэнні, там скрываюцца таксама глыбокія раны гісторыі. На жаль, гісторыя кожнай сучаснай дзяржавы не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF