Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Судзяць беларуса

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гісторыя чалавецтва ведае безліч прыкладаў, калі судзілі невінаватых людзей, калі прысуд быў вызначаны загадзя, дзе юрыдычныя працэдуры служылі толькі афармленнем для ідэалагічнай ці палітычнай расправы дзяржавы над іншадумцамі, над мыслярамі, над тымі людзьмі, якія імкнуліся зрабіць грамадства хоць крыху больш справядлівым, прагнулі свабоды для сябе і іншых. Пра ўсё гэта падумалася яшчэ раз, калі ў адзін дзень у Мінску давялося мне патрапіць на суд над нашым праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Ізноў судзяць беларуса, літаратара, інтэлігента. Такіх палітычных судоў было нямала ў нашай драматычнай гісторыі за апошнія дзвесце-трыста гадоў, але, калі раней іх ажыццяўлялі прышлыя рэжымы, то цяпер такія расправы адбываюцца ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Аднак, падаецца нават сімвалічным, што працэс над Бяляцкім адбываецца ў будынку суда Маскоўскага раёна. Працэс ідзе на чужой расейскай мове, беларускай з асноўных удзельнікаў карыстаецца толькі сам Бяляцкі і пры патрэбе яго адвакат, перакладчыца выглядае недарэчнай фігурай. Працэс, хоць нібыта стаяць мікрафоны, ідзе досыць ціха. Пракурор зусім малады, часам блытаецца, у „палітычных” справах раней заўважаны не быў. Менавіта ён фармулюе дзяржаўнае абвінавачанне і ў разе паспяховага выканання свайго задання атрымае падвышэнне па службовай лесвіцы. Суддзя выглядае больш дасведчаным і ўпэўненым, аднак, адчуваецца, што працэс падрыхтаваны слабавата, многія дакументы не былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF