Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Драўлянае Падляшша

Міра ЛУКША

Конкурс на найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве дачакаўся сёмага выпуску. „На карце Падляшша, а найбольш на Гайнаўшчыне аж густа ад значкоў, памечаных Артурам Гавэлам на карце як месцы скарбаў будаўнічага драўлянага майстэрства і беражлівага іх захоўвання”, — заявіў старышня камісіі Антоні Масевіч, старэйшы захавальнік Музея сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, галоўнага ад 2011 года арганізатара, разам з Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства Конкурсу, адной з самых каштоўных ініцыятыў у галіне захавання традыцыйнага культурнага краявіду падляшскай вёскі.

— У вясковым краявідзе Падляшскага ваяводства ўсё яшчэ дамінуе драўлянае будаўніцтва, якое належыць да найдаражэйшых культурных каштоўнасцей нашага рэгіёна, — адзначыў Яраслаў Дважанскі, падляшскі маршалак. — На жаль, апошнія дзесяцігоддзі прынеслі ў тым плане істотныя змены, у выніку якіх драўніна штораз радзей ужываецца як будаўнічы матэрыял. Рэдка трапляюцца выпадкі, калі новаўзведзеныя аб’екты спасылаюцца сваім выглядам на мясцовыя формы рэгіянальнай архітэктуры. Таму кожная форма аховы драўляных будынкаў помнікавага значэння адыгрывае вельмі важную ролю ў захаванні нашай рэгіянальнай спадчыны для будучых пакаленняў. Ключавую ролю ў ахове драўлянага будаўніцтва адыгрывае пытанне змены ментальнасці ўласнікаў гэтых аб’ектаў. Захаванне гэтай архітэктуры служыць утрыманню культурнай тоеснасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF