Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Падарожжа ў Махнатae

Уладзімір СІДАРУК

Нядзеля, 16 кастрычніка. Пасля халоднай ночы настаў цудоўны дзень польскай „залатой восені”. Карыстаючыся прапановай Міхася Куптэля, сябра па пяру з Сопата, ураджэнца Махнатага, збіраюся ў вандроўку на ровары. Заранёў вызначаю маршрут: у 9:25 на рэйкавым аўтобусе (Седльцы — Гайнаўка) падаюся ў Вітава, адкуль ужо на ровары праз Істок, Карыціскі, Стары Корнін, Махнатае буду дабірацца ў Старое Беразова. Рашыў я наведаць даўнейшых знаёмых — Грышу Мароза і Мікалая Яноўскага ў Старым Беразове, ды Аляксея Герасімюка ў Махнатым. А навінак там, як прадвяшчаў Міхась Куптэль, чакала мяне процьма.

З Чаромхі цягнік адправіўся паводле раскладу язды. Людзей падарожнічала няшмат. У Дабрывадзе да кампаніі далучыўся Мікалай Смык, пенсіянер-чыгуначнік, з якім мы разам працавалі, бацька вядомага скульптара і лесніка Славаміра Смыка з Кляшчэляў. Абмяняліся навінкамі. Сябра рэкамендаваў пацікавіцца нязведаным курганом, які знаходзіцца непадалёк Дабрывады ў сасновым лесе. Паводле яго меркаванняў, можа гэта быць могільнік нямецкіх салдат перыяду Першай сусветнай вайны, пра які распытвалі ў яго пасля вайны незнаёмцы з Нямеччыны. Падарожжа з Дабрывады ў Вітава займае не больш дзесяці мінут язды. Не паспелі азірнуцца, як мне прыйшлося выходзіць.

З прыпынку да вёскі дабіраюся па шыкарнай асфальтоўцы, якой падаюся ў напрамку Істока. Разглядаюся па наваколлі. За вёскай з правага боку прыкмячаю акуратна задбаны вясковы могільнік. З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF