Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Кніжка пра жыццё беларускіх сялян

Уршуля ШУБЗДА

Сакольская вёска адкрывае перад намі сваё даўняе аблічча. 19 кастрычніка г.г. у сакольскай бібліятэцы адбылася прамоцыя кніжкі „Вобраз сакольскай вёскі паловы ХІХ стагоддзя ў рукапісе Адама Буцькевіча”*. Рэдактарамі гэтага выдання з’яўляюцца Андрэй Гарбуз і Радаслаў Тумель з Таварыства ў карысць захавання культурнай спадчыны Сакольшчыны „Сакольшчына”.

— Нашае таварыства хоча найперш вярнуць прозвішчы забытых сакальшчан, якія многа добрага зрабілі для гэтай зямлі, — адзначыў Андрэй Гарбуз. — Шукаючы звестак аб такіх людзях, трапілі мы на асобу Адама Буцькевіча. Яго прозвішча мы знайшлі ў часопісе „Rocznik Białostocki”. Там было напісана, што жыў такі шляхціц і апісваў жыццё нашых вёсак. Дык мы пачалі шукаць рукапіс. Знайшлі яго ў бібліятэцы ў Кракаве.

Адам Буцькевіч нарадзіўся 24 чэрвеня 1810 года ў маёнтку Зубоўшчына, які знаходзіўся ля Бабікаў, сёння ў Сакольскім павеце. Са сваёй бабуляй прыехаў у Свіслач, дзе паступіў у гімназію. У 1827 годзе пачаў вучобу ў Віленскім універсітэце на аддзяленні матэматыкі і фізікі. У час лістападаўскага паўстання Буцькевіч быў арыштаваны і на коратка асаджаны ў віленскай турме на Лукішках. Верагодна, што праз сваю паўстанчую дзейнасць ён мусіў хавацца сярод беларускіх прыгонных сялян у выглядзе парабка.

— Ён на працягу года працаваў і жыў разам з сялянамі, — кажа Радаслаў Тумель. — У гэты час ён назіраў іх штодзённае жыццё і ўдзельнічаў у ім. Вялікаю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF