Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Цехановец

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пару дзесяткаў гадоў таму ў народзе нашай краіны лу-наў лозунг, што тэлебачанне хлусіць. Быў ён прымеркаваны да тагачаснага грамадскага строю. Строй змяніўся, але, так мне здаецца, хлусні не паменшала, у тым ліку і ў тэлебачанні. Гонка за праўдай так жа ілюзорная, як спадзяванне зямнога раю. Заўсёды ж знойдуцца людзі, якім захочацца ўчыніць бліжняму нейкі фокус — ці то дзеля карыслівасці, ці то дзеля звычайнага жарту. Хлусня, гэта ж адзін з метадаў дарвінаўскага змагання за быт; гэта такі грэх, які не знайшоў асуджэння нават у Дзесяці запаведзях. У наш час, у наш інфармацыйны век, лавінна расце вытворчасць інфармацыі і то ў абодвух разрэзах: сапраўднай і фальшывай. Галоўным вытворцам інфармацыі становіцца інтэрнэт, а там ніхто яе не бракуе. Прыкладам — інтэрнэтныя расклады аўтобусаў, у якіх шмат пацёмкінаўскіх курсаў. Немагчыма не верыць усяму...

Вось з такой добрай верай выбраўся я ў падарожжа ў напрамку Драгічына. Цераз Сямятычы з цяперашняга ў колішні падляшскі цэнтр дабрацца можна толькі на вечар. Але ў сеціве намеціў я выгадненькі курс цераз Цехановец, з якога ў Драгічын меў адправіцца аўтобус у 10.50. У палову адзінаццатай быў я ўжо ў Цеханоўцы, глянуў на тамашні расклад аўтобусаў і адчуў сябе як калок у полі: на аўтобусе можна толькі было адтуль праз паўтары гадзіны вярнуцца назад — у Шэпятова або Высокае-Мазавецкае і далей поездам або аўтобусам у Беласток. Іскрынку надзеі даваў наклеены на адзін з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF