Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Беларускі дом запрашае

Польскія парламентарыі, ідучы ці едучы па вуліцы Вейскай у Варшаве ў сеймавы ці сенацкі будынак, хочуць ці не мусяць мінуць камяніцу, на балконе якой лунае бел-чырвона-белы сцяг. Тут пад адрасам Вейска 13/3 ад нядаўняга часу змяшчаецца Беларускі дом (інфармацыйны). Шэфствуе яму 29-гадовы беларус з Беларусі Алесь Зарэмбюк, цяпер студэнт журналістыкі (маркетынг і public relations) Варшаўскага ўніверсітэта, ад года прабываючы ў Польшчы, які вучыцца тут у рамках адукацыйнай праграмы Кастуся Каліноўскага, накіраванай маладым, „непакорным” беларусам. Беларускі дом гэта шэсць памяшканняў плюс кухня (агулам 160 кв. метраў).

З Алесем Зарэмбюком сустрэліся мы праз пару дзён пасля ўрачыстай інаўгурацыі дзейнасці Дома з удзелам м.інш. першага старшыні Вярхоўнага Савета РБ Станіслава Шушкевіча і пасля візіту ў ім пасла ЗША ў Польшчы.

Ніва”: — Для чаго ўзнік Беларускі дом у Варшаве?

Алесь Зарэмбюк: — Для таго, каб аб’яднаць нашу беларускую дыяспару — гэтак званую „новую дыяспару”, людзей, якія пасяліліся тут у Польшчы па розных прычынах на працягу апошніх дваццаці, пятнаццаці, дзесяці ці пяці гадоў. Вельмі важна каб мы, беларусы, якія нават тут, у Варшаве, разбіты на групоўкі, на асобныя асяродкі, былі разам, каб часцей спатыкаліся. Мы тут, у Варшаве, нават не адзначаем разам нацыянальныя святы. Бываюць акцыі, але калі гаварыць пра душэўную размову, выпечку пірагоў на Вялікдзень або пра супольныя калядкі для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF