Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Белы конь і нелегальныя папяроскі (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі чалавек залезе ў сярэдзіну валынскай маршруткі, машынальна хоча перажагнацца.

Так падзейнічала на мяне духоўная галерэя, якую шафёр размясціў на пярэдняй шыбе. У самым цэнтры красавалася блакітная латка з адбіткам залатой Ступені Божай Маці, абшытай па берагах залатымі фрэндзлікамі. Ідэнтычныя, хоць напалову меншыя ступені, знаходзіліся ў правым і левым баках акна. Побач святых абярэгаў я налічыла яшчэ трох Міколаў Цудатворцаў, іконкі Божай Маці, мініяцюрныя трыпціхі Святых Пачаеўскіх, іконкі св. князёў Уладзіміра і Данілы, жоўты сцяжок Украіны, мініяцюрны трызуб ды вянок са штучных ружаў і незабудак...

У падобных дэкорах чалавек думае адно пра свае грахі і правіны. І чакае напеваў анёльскага хору або народнай класікі. Наш шафёр уключў блатныя рамансы пра бандытаў і сентыментальных зладзеяў, якія, запертыя дзесьці ў лютай Сібіры, дзіка засумавалі па маме або дзяўчонцы...

Здаецца, ніхто не здзіўляўся дзіўнаму спалучэнню абраза і слова, значыць, духоўнай галерэі і турэмных песень. Расейскі блатны рэпертуар, у асалоджаным варыянце поп, поўнасцю заваяваў украінскія маршруткі, аўтобусы і базары. Адчувалася, што ён у модзе. Руская мова, рэдкая і нежаданая на Валыні, прабівалася яшчэ ў прыватных гутарках праз мабілкі, якімі карысталіся тут старэчы і маладыя. На развітанне, у той момант, калі палякі кажуць: Па, па!, украінцы гаварылі: Ну всё! Ну давай! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF