Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Люблін адчыняе браму (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Да канца лістапада мае ўзнікнуць Карта культуры для Беларусі. Апынуўся б у ёй запіс аб стварэнні г.зв. групы партнёрства для гэтай краіны, абапіраючыся на няўрадавыя арганізацыі. У Карце мелі б маркіравацца спадзяванні ў адносінах да ўрадаў дзяржаў Усходняга партнёрства і Еўрасаюза ў галіне будавання адносін з Беларуссю ў культурным плане. Гэта адна з рэкамендацый, выпрацаваных у час трохдзённага першага Кангрэса культуры УП, які праводзіўся ў Любліне.

Як мы ўжо пісалі тыдзень таму, у люблінскім Кангрэсе (21-23 кастрычніка) удзельнічала каля 300 дзеячаў культуры, мастакоў, самаўрадаўцаў, прадстаўнікоў акадэмічных асяроддзяў, няўрадавых арганізацый і журналістаў з краін ахопленых еўрасаюзнай паграмай УП (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) ды з некаторых краін ЕС і Расіі. Працавалі яны ў некалькіх рабочых групах, у якіх м.інш. шукалі вырашэнняў дзеля ўзмацнення супрацоўніцтва ў галіне культуры. Дыскусіі праходзілі вакол чатырох тэм: „Культура дзеля прагрэсу”, „Культура дзеля адукацыі”, „Культура дзеля арганізацыі і незалежнасці”, „Культура дзеля суіснавання”. Сярод рэкамендацый, па за Картай культуры для Беларусі, апынуліся: стварэнне платформы (сеціва) культурнага супрацоўніцтва УП, якая мае служыць абмену інфармацыяй, ідэямі, вядзенню супольных культурных праектаў мастакоў і менеджараў культуры з краін УП і ЕС. Мае таксама ўзнікнуць карта культуры УП, якая паказвала б месцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF