Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Жыхары Бельска-Падляшскага на зломе стагоддзяў

Аляксей МАРОЗ

Мяркуецца, што славутая гіс- торыя Бельска-Падляшска-га сягае другой паловы Х стагоддзя. Аднак даўняе мінулае горада слаба вывучанае, між іншым, па прычыне недастатковага археалагічнага даследавання. Аб’яднанне „Музей малой айчыны ў Студзіводах”, якое збірае гістарычную інфармацыю і дакументы аб Бельску, разам з Кафедрай археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наладзіла навуковую канферэнцыю на тэму „Штодзённае жыццё жыхароў Бельска-Падляшскага ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя”. Адбылася яна 21 і 22 кастрычніка ў студзіводскім музеі, а канкрэтна ў мяшчанскім доме, збудаваным у 1820 годзе ў Бельску-Падляшскім і перавезеным у Студзіводы.

Зараз знаходзіцца ён на музейнай тэрыторыі, наўскос ад даўняй музейнай хаты. Яшчэ ў мінулым годзе старшыня студзіводскага аб’яднання Дарафей Фіёнік прадвяшчаў, што тыпічны мяшчанскі бельскі дом будзе выкарыстоўвацца для арганізавання ў ім навуковых канферэнцый і выставак помнікаў мінулага, перш за ўсё Бельска-Падляшскага. У першы дзень канферэнцыі ў Бельскім доме культуры, у час „Бардаўскай восені”, Дарафей Фіёнік быў узнагароджаны Сярэбраным крыжам заслугі, што было заадно свайго роду падвядзеннем вынікаў 25-гадовай дзейнасці ўзначальванага ім Музея малой айчыны ў Студзіводах. Сам узнагароджаны заявіў, што атрыманне крыжа лічыць ушанаваннем беларускага асяроддзя, якое ў Студзіводскім музеі ўжо чвэрць стагоддзя змагаецца за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF