Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

З прысвячэннем кастрычніцкай бульбіне

Міраслаў ГРЫКА

У пяцідзесятыя гады ХХ стагоддзя, калі вёска Трывежа ў Ласінкаўскай грамадзе ўвайшла ў новую грамаду ў Курашаве, яе жыхары пачалі мець клопаты. Справа ў тым, што дарога ў Курашава на кіламетравым адрэзку была зусім непраезная. Крытычным галасам сялян, што мелі праблему з даездам да грамадскай установы, павятовыя ўлады прыслухоўваліся з вялікай увагай. Ды замест кінуць на дарогу рамонтную брыгаду, напісалі жыхарам саламонавы ліст: „Паколькі аб’езд грузкага адрэзка дарогі праз палеткі знішчае пасевы кааператыўшчыкаў з Трывежы, грамадзяне павінны склікацца і талакой дарогу паладзіць у грамадскім пачыне. Карысным было б таксама прысвяціць гэтую спантанную працу нейкай важнай ідэі”. Праз нейкі час тагачасная „Беластоцкая газета”, што пілатавала гэтую справу, паінфармавала, што „сяляне паладзілі дарогу, прысвячаючы свой патрыятычны пачын гадавіне Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі”. Такая пахвала на калонках ваяводскай газеты мусіла ўцешыць трывежанцаў. Не гаварыўшы ўжо пра грамадскія ўлады, якім словы прызнання перадаў сам таварыш сакратар павета... Ну, не асабіста. Па тэлефоне. Ды добра і гэта. Бо заганны адрэзак дарогі пасля чарговых адліг размыла дашчэнту.

Аб глыбокіх хібах дзяржавы ў галіне арганізацыі працы і кіравання сведчыць колькасць г.зв. грамадскіх пачынаў (суботнікаў), якія вымушае яна на сваіх грамадзянах, дарэчы, аплачваючых падаткі для таго, каб, напрыклад, рамонт дарогі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF