Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

Беларускі час

Віктар САЗОНАЎ

Праходзячы вечарам 29 кастрычніка ля вежы Гедыміна ў Вільні, я пачуў рускую мову з выразным беларускім акцэнтам. Надрывалася адна з кіраўнічак нейкай турыстычнай групы. Старалася, каб усе яе пачулі:

Заўтра сняданак у дзевяць гадзін па літоўскім часе, — намагалася яна перакрычаць гул вячэрняга горада і крыху падпіты, і з тае прычыны нарэшце свабодны і вясёлы, настрой беларускіх турыстаў. — Не забывайцеся. Па літоўскім часе. Па літоўскім, — без перастанку падкрэслівала яна. — Яны сёння пераводзяць гадзіннікі на зімовы рэжым. На гадзіну назад. Як у Еўропе. Як і мы раней. Зараз мы не пераводзім. Як у Расіі. Таму не пераблытайце час, бо там не мы адны такія.

Спачатку я ўвогуле здзівіўся ўбачыць сваіх рускамоўных суайчыннікаў ля вежы Гедыміна. Звычайна там з Беларусі збіраецца публіка выключна беларускамоўная. Рускамоўных жа беларусаў больш цікавяць крамы — вялікія такія, нашмат большыя ад тае вежы. Але крыху пазней зацікавіла тое, што турысты ўвогуле не слухалі сваю кіраўнічку, і выглядала ўсё так, нібыта заўтрашні дзень іх увогуле не цікавіць. Усе размаўлялі паміж сабой на тэму дзе і як яны сёння правядуць вечар. І толькі адзін, сумны і цалкам цвярозы, перапытаў:

Па літоўскім часе будзе раней, ці пазней чым па беларускім?

Твар кіраўнічкі групы выцягнуўся ў разгублены пытальны знак і застыў. Пасля яна схамянулася, выйшла са стану разгубленасці і адказала. Адказала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF