Ніва № 45 (2895), 6 лістапада 2011 г.

VIII Гданьскія біяграфіі

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

З 2004 года восенню ўлады гора-да Гданьска (асабліва Лідзія Падлесьная з рэферата культуры) супольна з меншаснымі арганізацыямі ладзяць Дні нацыянальных меншасцей. Упісваюцца яны ў каляндар штогодніх традыцыйных культурных мерапрыемстваў, а ў бюджэце горада забяспечваюцца на іх правядзенне фінансавыя сродкі. Праўда, ад трох гадоў іх колькасць не мяняецца. Кожная з меншасцей арганізуе сваю частку і за яе нясе адказнасць. Заўсёды наступныя дні пачынаюцца з падсумавання тых, што толькі прайшлі. Для меншасцей гэта асаблівы выклік, бо нешта трэба прыдумаць у якасці лейтматыву. Праўда, ніколі рыгарыстычна ніхто яго не прытрымліваецца, але так ці інакш з яго ўсё і пачынаецца. Таму кожны год паяўляецца нешта новае, арыгінальнае і цікавае. Паколькі ва ўсіх этапах падрыхтоўкі „Гданьскіх біяграфій” прысутнічаю ад пачатку да канца, магу нешта сказаць і пра іх узровень, як і пра разнароднасць.

На гэты раз Дні нацыянальных мен-шасцей адбываліся з 20 па 23 кастрычніка. На працягу гадоў сфармавалася своеасаблівая стылістыка „Біяграфій”. Гданьск заўсёды быў шматнацыянальным горадам і зараз Дні меншасцей асацыююцца з Ваяводскай і гарадской бібліятэкай і яе гданьскай філіяй, якая знаходзіцца пры найпрыгажэйшай Мар’яцкай вуліцы, і з тэатрам „Выбжэжэ”. У бібліятэцы адбываюцца сустрэчы, на якіх прэзентуюцца біяграфіі цікавых людзей, звязаных з нацыянальнымі меншасцямі, або нейкія падзеі. На гэты раз прэзентаваліся постаці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF