Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

„Цаглінкі” адсвяткавалі юбілей

Аляксей МАРОЗ

„Цаглінкі” з Ляўкова — беларускі вакальны калектыў вядомы не толькі на Беласточчыне. Ведае яго публіка польскіх фальклорных мерапрыемстваў, а апошнім часам стаў выступаць і ў Рэспубліцы Беларусь. Юбілей 35-годдзя самадзейнага калектыву адзначаўся 23 кастрычніка ў святліцы ў Старым Ляўкове.

Сярод мясцовай публікі былі знаёмыя і сваякі спевакоў ды жыхары навакольных вёсак. Вялікае мерапрыемства ўдалося наладзіць дзякуючы шматлікім спонсарам, якімі побач гміннай адміністрацыі былі прадпрыемствы і прыватныя асобы, якія належным чынам ацанілі ангажаванасць „Цаглінак” у прапагандаванне беларускай песні. У рэпертуары калектыву маюцца таксама творы на іншых мовах. Побач гаспадара мерапрыемства, войта Нараўчанскай гміны Міколы Павільча, які штодзень дапамагае калектыву, на ўрачыстасць прыбылі мясцовя святары — айцец Леанід Янкоўскі з Ляўкова, айцец Мікалай Шэбелян з Семяноўкі і ксёндз Гжэгаж Кулакоўскі з Нараўкі, пасол Сейма Яўген Чыквін, консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Таццяна Нікалаёнак, дырэктар Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы ў Беластоку Анатоль Вап, Эва Ваявудка з Ваяводскай управы ў Беластоку, старшыня БГКТ Ян Сычэўскі, гайнаўскі стараста Уладзімір Пятрочук і яго намеснік Андрэй Скепка, які пастаянна жыве ў Ляўкове, мясцовыя радныя і прадпрымальнікі з апекуном „Цаглінак” Аляксандрам Бандаруком, старшынёй суполкі „Будаўнічая кераміка Ляўкова”. Менавіта пры гэтым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF