Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

Містычная „Пікавая дама”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хто не бачыў, хай шкадуе. Гаворка тут пра „Пікавую даму”, спектакль, які паказаў у Беластоку Гродзенскі лялечны тэатр. Гэта ўжо чарговы ў апошнія гады візіт у падляшскую сталіцу гродзенскіх лялечнікаў. На жаль, зноў яны прывезлі пастаноўкі па-руску, а не па-беларуску. У гэты раз на пачатку другой паловы кастрычніка паказалі ў сталіцы Падляшскага ваяводства дзве п’есы: апрача „Пікавай дамы” паводле аповесці Аляксандра Пушкіна і оперы Пятра Чайкоўскага — для дарослых, таксама „Сонейка” аўтарства Аляксандра Вяселава — для дзяцей. Абодва ставіў адзін з найвыдатных тэатральных рэжысёраў Алег Жугжда.

Несумненна падзеяй была „Пікавая дама”.

На Малой сцэне Беластоцкага лялечнага тэатра акцыя спектакля адбывалася на невялікай прасторы, абмежаванай з абодвух бакоў цёмымі шторамі. Паміж імі быў стол з шуфлядамі адвернутымі ў бок глядзельнай залы, выклеенымі карцінкамі няўскога пабярэжжа. Да гэтага тры крэслы. У свет спектакля гледачоў увёў адзін з акцёраў, які забаўляў іх картачнай гульнёй. Кожны з гледачоў прайграваў, таксама як Аляксандр Пушкін у 1830 годзе з адным дасведчаным іграком, страціўшы агромную суму, амаль 25 тысяч рублёў, што пасля стала стымулам для напісання „Пікавай дамы” (апублікаванай у 1834 г.), а тая стала інспірацыяй для Пятра Чайкоўскага для стварэння аднайменнай оперы.

Цэласць амаль паўтарагадзіннага спектакля іграная была ў жывым плане чацвёркай акцёраў пераапранутых у ХІХ-вечныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF