Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

Баброўка жыла беларускай песняй

Аляксей МАРОЗ

Калі на сайце „Афіша.оrg” паявілася інфармацыя аб беларускім фэсце ў Баброўцы (Чаромхаўская гміна), які ладзіць Музей і асяродак беларускай культуры ў рамках праекта „І там жывуць людзі”, я спачатку не мог уявіць у якім месцы знаходзіцца вёска і на карце прыйшлося шукаць дарогу да яе. Аказалася, што распаложаная яна непадалёк ад Зубачоў, у якіх я быў летам гэтага года. Перад вайной у Баброўку можна было даехаць з некалькіх бакоў, але цяпер сяло амаль абапіраецца аб граніцу, з акном на свет толькі праз Зубачы. „Таямнічасць” Баброўкі, жыхары якой раніцай чуюць водгукі з за беларускай мяжы, заахвочвала выбрацца ў гэтае сяло і паразмаўляць з людзьмі, якія памятаюць даваенныя гады і час устанаўлення граніцы. Хацелася таксама пабачыць як мясцовыя будуць святкаваць Пакровы пры беларускіх песнях і беларускім слове. Дата фэсту была невыпадковая — 14 кастрычніка ў Зубачоўскім прыходзе, да якога належыць Баброўка, адзначаецца свята Пакрова Божай Маці.

Хаця з’ехаўшы з шашы, што вядзе да пагранперахода ў Полаўцах і едучы ў напрамку Зубачоў аставіў я ззаду Белавежскую пушчу, выдатную большасць дарогі прыйшлося ехаць праз залесеную тэрыторыю. У некаторых месцах было відаць новапасаджаны лес, абгароджаны сеткай, каб такім спосабам ахоўваць яго ад звярыны. Затое многа ўгоддзяў убачыў я вакол Баброўкі. Пазней мне патлумачылі, што тут многа якасных зямель і таму яшчэ ўсе абрабляюцца. Гаспадары з Зубачоў, калі не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF