Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

Белы конь і нелегальныя папяроскі

Ганна КАНДРАЦЮК

— А вы таксама з кантрабандай на Украіну?

Тамаш, трыццацігадовы шафёр аўтафуры, палічыў нас беспрацоўнымі сіроткамі. Бо хто яшчэ таўчэцца аўтаспынам, на падсадку, ды яшчэ на Украіну? Каб падняць нас на духу, ён стаў наракаць на масавае беспрацоўе ў краіне, а пасля на ментальныя хібы людзей усходу:

— Адна фабрыка цэменту ў Холме ўжо асталася. Палова жыхароў з кантрабанды жыве. А найгорш, усе ўсіх ведаюць. Пойдзеш у магазін за пакупкамі, суседзі кожны твой грош палічаць. Ніякай прыватнасці. Ну, вёска, праўдзівая вёска. Той хто дасць рады, далей уцякае, у Польшчу...

Тамаш не ўмеў сказаць, колькі жыхароў у яго Холме і хто перамог на апошніх выбарах. На выбары ніколі не хадзіў, бо палітыка яго не калыша. Затое калі мы праязджалі праз вёску Столп’е, ён ажывіўся і распавёў легенду пра падзямельныя пераходы, што спалучаюць мясціну з замкам у Холме.

— Mówią, że tym kanałem fajki i spirt się przemyca. Ale czy to prawda? Nie powiem, bo tam nie byłem...

Хоць за акном красавалася залатая польская восень і пахнела дажджом, я адчула сябе быццам на памежжы Палесціны і Егіпта, з іхнімі кантрабандысцкімі падзямельнымі ходамі, па якіх праганяюць нават статкі кароў і іншай рагатай жывёлы.

— Я не ведаю чалавека, які б пайшоў у кіёск і купіў цыгарэты. Хопіць пайсці да суседа, або выйсці на вуліцу, — цягнуў Тамаш.

Калі мы праязджалі праз галоўную вуліцу Холма, хлапец, у доказ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF