Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

Люблін адчыняе браму

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Энергетыка, бяспека ці транспарт — перш за ўсё вакол гэтых праблем пакуль засяроджваецца ўвага палітыкаў, ангажаваных у праграму Усходняга партнёрства (УП). Культура ў ёй на вельмі далёкім плане. Хацелі гэта змяніць удзельнікі Кангрэса культуры УП, які адбыўся ў Любліне. Адыходзячы віцэ-міністр замежных спраў (па справах прагрэсіўнага супрацоўніцтва) Кшыштаф Станоўскі ў час абрад нават заявіў: „УП з’яўляецца выключна культурным праектам, які дапамагае зразумець суседства, што з’яўляецца вельмі цяжкім”.

У Люблін па ініцыятыве перш за ўсё мясцовых улад і падлеглых ім Майстар-класаў культуры, установы, якая займаецца ў шырокім абсягу культурнай дзейнасцю, з’ехаліся дзесяткі дзеячаў і аніматараў культуры, самаўрадацаў, палітыкаў і творцаў з краін, якія ахоплівае УП, значыць з Арменіі, Азербейджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны ды краін Заходняй Еўропы, сярод якіх можна было прыкмеціць прадстаўнікоў Чэхіі, Швецыі, Аўстрыі ці Партугаліі, ну і, вядома, Польшчы. Праграмную раду Кангрэса ачольваў Кшыштаф Чыжэўскі, кіраўнік сейненскага Асяродка культур, мастацтваў і народаў „Пагранічча”, у якім (канкрэтна ў Краснагрудзе) у сотую гадавіну з дня народзінаў Чэслава Мілаша інаўгуравалі на пачатку лета культурную частку польскага прэзідэнцтва ў Еўрасаюзе. У час неафіцыйнай інаўгурацыі тае падзеі (дзень да галоўнай інаўгурацыі, 21 кастрычніка) тлумачыў ён „Ніве”, які быў ключ адбору асоб на ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF