Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

Д’ябал і Іуды

Міраслаў ГРЫКА

Паводле думкі некаторых ксяндзоў, нявера ў існаванне д’ябла даказвае таго, што ён існуе, і што больш — у схаванні гэтага чалавечага невуцтва пашырае ён сваю ўладу над светам. Інакш гаворачы, запярэчваючы яго існаванню, узмацняем яго ў ягоным існаванні, а гэтым самым санкцыянуем зло. Прызнаюся, што здзіўляе мяне логіка такога разважання, якое за зло прысутнае ў свеце вінаваціць не чалавека, а д’ябла. Бо толькі пярэчачы яго існаванню, становімся дэпазітарыямі ўсялякага зла, а з за гэтага самага нясем за яго поўную адказнасць як чалавечыя істоты. І д’ябал нічога да гэтага не мае. Падставай для вышэйсказанага сталі дзве гісторыі, адна аўтэнтычная, да якой я дагробся ў старой газеце, а другая нарадзіласая ў галаве прафесара Уладзіміра Паўлючука, які пару гадоў таму напісаў інтрыгуючы раман „Іуда”. Якраз я прачытаў яго другі раз.

Д’ябал явіўся ў 1966 г. адной жыхарцы падгайнаўскай вёскі, працуючай тады на тэкстыльным камбінаце „Фасты”, калі рашылася вынесці з прадпрыемства пару метраў тканіны. Кантрабанда выявілася і яе звольнілі з працы. Паколькі, аднак, не пагаджалася яна на такое, напісала дырэкцыі прадпрыемства просьбу адмяніць рашэнне. Прывяду аўтэнтычны кавалак гэтага ліста: „З самага рання, — піша тэкстыльшчыца, — я прадчувала, што штосьці адбудзецца. Раптам я ўбачыла кавалак матэрыялу. Была гэта прыгожая тканіна, прысланая з Лодзі як узор. Ды мне ў галаву не прыйшло, каб яе вынесці з фабрыкі. А тут раптам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF