Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

Цана чалавека

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзяржава Ізраіль памяняла больш тысячы тэрарыстаў на аднаго свайго палоннага салдата. Больш тысячы палесцінскіх бандытаў за аднаго шараговага вайскоўца! Такія прынцыпы ў дзяржавы, якую стварылі габрэі, пераважна выхадцы з Беларусі. Такая цана чалавечага жыцця. У ізраільскім войску наступныя правілы — калі хтосьці трапляе ў палон, ён абавязаны расказаць на допыце ўсё, што ведае, бо галоўнае ў такой сітуацыі — выратаваць жыццё. І сапраўды, што важнага можа ведаць нейкі салдат, тым больш пры сучасных формах вайсковай выведкі. А вось савецкі патрыятызм заўсёды кшталтаваўся на зусім іншым прынцыпе — галоўнае не выдаць „ваенную тайну”. Жыццё чалавека там не было ўвогуле мінімальнай каштоўнасцю, а той, хто трапляў у палон, аўтаматычна залічаўся да здраднікаў і, калі пазней выжываў і вяртаўся, то абавязкова трапляў у яшчэ страшнейшы сталінскі канцлагер, дзе „гібель мільёнаў — гэта статыстыка”.

Сённяшняя Расія пераняла ад СССР не толькі вялізную тэрыторыю і агромністыя рэсурсы, але і ўсю ідэалагічную сістэму, якую яна зараз рэанімуе і зноў усталёўвае. У гэтай краіне нібыта юрыдычна адменена смяротнае пакаранне, але фактычна яно распаўсюджана ў самых розных формах. Кожны губернатар ці мэр можа, калі захоча, аддаць патаемна загад забіць няўгоднага журналіста, мясцовага бізнесоўца ці палітыка. Такія злачынствы ніколі не раскрываюцца следствам. А колькі людзей знішчаюць у турмах. Даўно я даваў сабе зарок нічому не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF