Ніва № 44 (2894), 30 кастрычніка 2011 г.

Тонкае адчуванне „Бардаўскай восені”

Ілона КАРПЮК

Васемнаццаты раз зайграла „Бардаўская восень”. Не было можа яркіх прарываў, затое ахвотна скажу, што адным з лепшых, паводле мяне, канцэртаў быў выступ... Віктара Шалкевіча. Няшмат было ветэранаў з яго фестывальным вопытам ці нават руцінай, але аголена з традыцыйных жартаў прэзентацыя пахла пастаяннай і актуальнай рэфлексіяй наконт роднай зямлі.

— Нашая „Пані” ўжо дарослая, — сказаў Ігар Лукашук, чалавек, які пры фестывалі працуе яшчэ з 1990-х гадоў.

А гэтая даросласць, верце ці не, была адчувальнай у паветры. Хаця сёлета было шмат маладзейшых выканаўцаў, пасля канцэртаў заставалася ўражанне, што яны ў нейкім сэнсе перайшлі новы шлях. У тым сэнсе адчувалася і нейкая таямнічасць, прыхаваная за сцэнічнай формай. Усё-такі, калі прыходзіць даросласць, момантамі адчуваецца таксама стомленасць, няхай імгненную, можа нават вынікова мала важную, бо яна пераходзіць. Але можа быць і так, што паўплывае яна на далейшы кшталт фестывалю.

Беларуская музычная восень зноўку ахапіла шмат месцаў і гэтае напэўна нельга мяняць, хутчэй дадаць яшчэ пару месцаў на канцэртнай карце.

— Прызнаюся, што думалі, каб апрача традыцыйных ужо месцаў, як Бельск, Гайнаўка, Беласток ці Тэрэміскі або Шчыты, улічыць і Дубічы-Царкоўныя, — сказаў Ігар Лукашук. — Нават вялі ўступныя перамовы, але неяк не хапіла волі, каб планы давесці да канца. Не пакідаем аднак гэтай думкі.

Ёсць у вандроўнай „Бардаўскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF