Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Зрабілі сцяну. Ні сюды, ні туды не пойдзеш!

Лукаш ЛЕАНЮК

Пасля Другой сусветнай вайны мясцовасці на Гарадзеншчыне і Сакольшчыне перасякла польска-савецкая мяжа. Некаторыя вёскі апынуліся па яе абодвух баках. Іншыя, як вёска Хварасцяны ў Навадворскай гміне, першапачаткова апынулася ў Савецкім Саюзе, каб два гады пазней вярнуцца ў Польшчу.

Адным з рашэнняў Ялцінскай канферэнцыі, якая адбылася ў лютым 1945 года, быў дагавор аб выглядзе польска-савецкай мяжы. Мела яна праходзіць уздоўж лініі Керзана, з адхіленнем у некаторых рэгіёнах ад пяці да васьмі кіламетраў у карысць Польшчы. Але канчатковы выгляд мяжы пасля вайны быў усталяваны на польска-савецкіх перамовах у Маскве і зацверджаны 16 жніўня 1945 г. Ад гэтага часу Хварасцяны і навакольныя вёскі, між іншым недалёкія Рагачы, апынуліся ў Беларускай ССР. Гэта аднак не быў канец „вандроўкі” памежных вёсак. Згодна з пагадненнем Польска-савецкай дэлімітацыйнай камісіі ад 30 красавіка 1947 года, Хварасцяны былі вернуты Польшчы.

Але чаму якраз цэлы час згадваю Хварасцяны? У рэшце рэшт на сённяшнім польска-беларускім памежжы ёсць больш вёсак з падобнай гісторыяй. Каб далёка не шукаць, Мінкаўцы, Лапічы ці Грыбоўшчына ў Сакольскім павеце і шмат іншых. Калі паглядзець на карту, можна пабачыць, што каля Хварасцянаў ідзе дарога, якая вядзе з Гродна праз Дуброву, Сухаволю да самага Асаўца. Самая вёска ляжыць з левага боку гэтага шляху, едучы ад Новага Двара. Тут, у Хварасцянах, стаіць польскі шлагбаўм, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF