Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Чартоўскае пітво

Міра ЛУКША

Па абодвух баках палявой дарогі калыхаліся на чэрвеньскім ветры высокія травы, папя-рэшчаныя квеццем. Аўтамашына аб’язной крамы гайдалася і падскоквала на выбоінах, а ў салоне макрэў расчырванелы Красны Рыгор. Рыгор змахнуў са свайго пукатага з залысінамі ілба тое, што магло быць краплістым потам, калі б было, спрацаванага чалавека ў полудзень у летнюю пару. Кроплі аддалі перагарам. Запахла не спаленым, ды гаручым.

З боку дарогі з разнатраўя шугануў чорны кот. Кот нават не зірнуў на ўздымаючы пыл „люблін”. Не цікавіў яго ні Рыгор, ні тавар, які той вёз у гэтым „любліне”, а нават і драбніца, што гудзела ў траве. Што там якая мыш ці машкара! Кот Васіль Шарсцюк не паляваў сёння. Яго ў прыполе прынесла баба Жэнька, што схавала сваю гарбаценькую постаць сярод зеляніны. Баба Жэнька цікавала ўжо здаўна за Красным Рыгорам, хоць па прыездзе „любліна” можна было звяраць гадзіннікі. Ды баба Жэнька прыйшла сюды не па пакупкі, хоць у яе вялікай абвіслай кішэні курткі пукаціўся кашалёк. Баба Жэнька прынесла Васю Шарсцюка, каб пусціць яго перад „люблінам”. Баба Жэнька шкадавала сваю вёску Хваёвае, у якой жыла ўжо 97 гадоў. Засцерагала яе ад рознай чартоўшчыны яшчэ здавайны. Ратавала сяло ад усялякіх аканомаў, аднавіцеляў, камуністых і антыкамуністых, галандскіх кароў, бройлераў і штучных квактух, ад граду, залеў і ўсушша. А Вася Шарсцюк, у яе ўжо семнаццаты, дапамагаў ёй у гэтым усім, як мог. Зусім не па просьбе ці па ласцы. Проста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF