Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Мастацкія здымкі Уладзіслава Завадскага

Аляксей МАРОЗ

— Ужо 13 гадоў я не ладзіў фотавыстаўкі ні ў Гайнаўцы, ні ў іншых мясцовасцях, толькі прэзентаваў здымкі ў галерэі, якую наладзіў у будынку на сваім панадворку (пісаў я аб гэтым гадоў сем назад — А. М.). Ідэя арганізаваць выстаўку ў Педагагічнай бібліятэцы ў Гайнаўцы ўзнікла нядаўна. Але ўжо тры гады я рыхтаваў цікавейшыя фатаграфіі для публічнай прэзентацыі. Спачатку думаў паказаць свае здымкі ў ратушы ў Бельску-Падляшскім, але ўсё ж такі рашыўся на Гайнаўку, — заявіў гайнаўскі фатограф-мастак Уладзіслаў Завадскі, які ў мінулым супрацоўнічаў з „Нівай”, а яго фатаграфіі красаваліся на старонках нашага тыднёвіка.

Хаця ад нейкага часу не паказваў ён здымкаў па за сваёй галерэяй, не спыніў фатаграфавання. Зараз фатограф ездзіць па вёсках Гайнаўшчыны, наведвае Белавежскую пушчу і ўсё фатаграфуе. Пры дапамозе лічбавай камеры стараецца запісаць шэдэўры нашай вясковай архітэктуры, увекавечыць цікавейшыя моманты ў жыцці прыроды. Запісанае захоўвае ў выглядзе кароценькіх фільмікаў. Гайнаўскі прафесійны фатограф Яраслаў Схабоўскі лічыць, што здымкі Завадскага асаблівыя і станоўча вылучаюцца на фоне прац іншых фатографаў Гайнаўшчыны.

Уладзіслаў Завадскі ўмее знайсці цікавыя аб’екты для фатаграфавання і цікава зафіксаваць вясковы клімат з мінулага, ці асаблівую прыгожасць акружаючай прыроды. Вельмі арыгінальныя ў яго здымкі каплічак, крыжоў, драўляных хат, клуняў, ці партрэты вясковых людзей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF