Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Дэмарш пасла

Размова з Раманам Якаўлеўскім, незалежным палітычным аглядальнікам з Мінска, аглядальнікам на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве

Ніва”: — Як Вы ацэньваеце непрысутнасць беларускіх афіцыйных прадстаўнікоў на варшаўскім саміце Усходняга партнёрства?

Раман Якаўлеўскі: — Гэта канстатацыя адсутнасці — падкрэсліваю — запрошанага на сесію беларускага амбасадара ў якасці афіцыйнага прадстаўніка...

...Спачатку кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава...

— А пасля амбасадара. Першы дэмарш Мартынава, другі амбасадара Віктара Гайсёнка, якія праігнаравалі запрашэнне, — сведчаць аб фактычным афіцыйным мінскім байкоце саміта Усходняга партнёрства. Гэта, натуральна, канстатуе тое месца, падкрэсліваю, афіцыйнага Мінска вось у гэтай ініцыятыве, на сённяшні дзень. Бо казаць, што Беларусь адсутнічае ў гэтым сэнсе нельга. Тут буйная дэлегацыя прадстаўнікоў недзяржаўнага сектара, беларускай апазіцыі, якая прымалася на вельмі высокім, на найвышэйшым, узроўні, польскімі ўладамі, і асабліва я хацеў бы падкрэсліць неафіцыйную паўтарагадзінную бяседу Ангелі Меркель. Гэта вельмі важкае, бо, наколькі мы ведаем, нямецкі канцлер ніколі так доўга з беларускай апазіцыяй не размаўляў. Я б сказаў, Аляксандр Лукашэнка не толькі за сваю прэзідэнцкую кар’еру, але ўвогуле за ўсё жыццё агулам ніколі столькі не размаўляў з заходнімі лідарамі. Гэта вельмі важка, што Нямеччына займае такую вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF