Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Гасцінная гаспадарка „Ром-Тур”

Уладзімір СІДАРУК

Сужонства Раман і Альжбета Туркевічы з Чаромхі-Станцыі вядомыя не толькі ў мясцовым асяроддзі ці на Гайнаўшчыне, але ў краіне, а нават за рубяжом. Абое — пенсіянеры. Іхняя страсць гэта агратурызм, а характэрная рыса — гасціннасць.

— Агратурызмам я пацікавіўся ў 1998 годзе, — пачынае аповед Раман Туркевіч. — У час фолькавых сустрэч загадчыца мясцовага цэнтра культуры Тамара Кердалевіч прапанавала арганізаваць турыстам начлежную базу. Ідэя мяне зацікавіла. У 2000 годзе наладзіў я супрацоўніцтва з Фондам дапамогі вёсцы. Накіравалі мяне на абучэнне. Бліжэйшыя тры гады займаўся я вывучэннем пытання арганізацыі гаспадарчай і агратурыстычнай дзейнасці, стандартызацыі аб’ектаў вясковай начлежнай базы, прымянення ашчадных тэхнічных развязак у сферы выкарыстання вады і электраэнергіі, затым удзельнічаў у курсах у рамках праекта „Кампанія ў карысць абмежавання страт, прычыненых жывёлай, якая ахоўваецца законам (воўк, зубр, бабёр) на абшары Зялёных лёгкіх Польшчы”. Атрымаў я адпаведныя сертыфікаты. Хачу адзначыць, што вялікую падтрымку ў пачатках агратурыстычнай дзейнасці атрымаў я не толькі ад Фонду дапамогі вёсцы, але і ад Лакальнай групы дзеяння, у якой удзельнічаю.

— Пачаткова арганізаваў я трыццацімеснае палатачнае поле, — працягвае мой субяседнік. — Затым заняўся арганізаваннем начлежных кватэр у памяшканнях. Асаблівым атракцыёнам з’яўляюцца ў нас кватэры ў ветраку, які стаіць побач палатачнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF