Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Самародак з пад скібы і мяжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прызнаюся і каюся — пра Язэпа Карпюка з Сямятыч ведаў я мала. А гэта мой грэх вялікі. Бо хаця ён з’яўляецца чалавекам надта сціплым, у яго неардынарная і яркая душа. Так склаўся ягоны лёс, які каваў не толькі ён сам; шмат агню ў горан ягонага лёсу надулі нават адлеглыя ў часе і прасторы рэвалюцыянеры...

Язэп Карпюк нарадзіўся ў 1933 годзе ў Машчонай-Панскай. Там таксама прайшло ягонае дзяцінства і маладосць. У школу хадзіў пры немцах, няпоўныя тры класы тады завяршыў. Школа ў Машчонай-Панскай была тады нямецка-беларуская. А вось у суседняй Каянцы, дзе насельніцтва каталіцкае, ніхто ў школу не хадзіў. Вучылі, пакуль немцы на Маскву ішлі, а калі адступалі, то і ўсё рассыпалася.

Цікаўлюся школьным будынкам, што ў Машчонай-Панскай; гадоў ужо некалькі мінула, калі я там быў апошнім разам, навучанне ў вёсцы ўжо тады было даўно спынена. Але ў тым будынку, які быў пабудаваны яшчэ ў царскі час, вучні пры немцах не вучыліся, займалі яго жандары. Дзеці вучыліся ў хаце Язэпа Карпюка дзеда. Нямнога ўдаецца мне даведацца ад субяседніка пра ягоныя адукацыйныя справы, спачатку, бо пазней выявіць той боль душы ад прапушчаных адукацыйных магчымасцей.

Вайсковая служба праходзіла ў Жэшаве.

— Там я, шэры хлапец з пад скібы і мяжы, пабачыў іншы чым у нас свет, — кажа спадар Карпюк. — У войску пыталі, хто не мае завершанай асноўнай адукацыі; можна было яе папоўніць і сёння шкадую, што не пакарыстаўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF