Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Метамарфозы, або як маецца моль да міногі

Міраслаў ГРЫКА

Як упарты hellulo librorum, іначай кніжная моль, страсна завітваю ў бібліятэку ў Нарве. Спяшаючыся да яе, іржу радасна як конь. Бо кніжак там, што аўса ў конскім раю. Са шмат якімі я пазнаёміўся асабіста, чыста з маімі суседзямі з вёскі; іншыя ведаю толькі ў твар. Хоць распазнаю іх усе па спінках, па рознакаляровых плашчыках з фольгі і з кожнай вітаюся як з кімсьці сабе блізкім. Аднак пры праслаўленых навінках вяду сябе асцярожна — іхняя мова не вельмі мне даспадобы. Праўда, шмат у іх фотаздымкаў, многа іканаграфіі, ды запас слоў у іх нейкі расхістаны і неразборлівы. У свеце тэлекарцінак гэтае памкненне не спыніць. Гэта як прыток чужых, што раскупляюць вясковыя хаты. Гэты працэс не абмінуў і маёй вёскі. Спрабуем сябе ўзаемна чытаць, мы тутэйшыя і яны — прышэльцы з горада. Яшчэ акажацца, ці гэтыя нялёгкія чытанні будуць вартыя ўзаемнага старання. Падобна як структура вёскі, мяняеца таксама і нарваўскі кнігазбор. Штораз больш у ім кніг для мяне чужых — сенсацыі і жорсткіх раманаў. Дарэчы, час у нас адносна спакойны, дык адкуль бярэцца тая схільнасць да насілля? Вядома, такімі друкуюцца кнігі, якія чытачы — штораз менш адкрытыя на іншых, штораз больш яны зачыняюцца ў сваіх негеройскіх аўтабіяграфіях. Шкада, што і ў вёсцы адбываюцца такія ж змены. Людзі ўжо не гамоняць грамадой на лавачках пад хатай. Калісьці было іх столькі, колькі і хацін. Сёння яны ўжо непатрэбныя. Замянілі іх тэлефоны. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF