Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Меню тэлевізара „Horizont”

Віктар САЗОНАЎ

Мой добры знаёмы купіў беларускі тэлевізар „Horizont”. Расійскамоўная назва беларускага прадукту выведзеная бліскучымі лацінскімі літарамі. Марка вядомая, моцна разрэкламаваная пад лозунгам „купляй сваё”. Ды і завод знакаміты. Перш за ўсё тым, што атрымаў вялікую падтрымку з дзяржаўнай казны пасля таго, як да ўлады прыйшлі тыя правячыя колы, якія ўладараць на Беларусі і зараз. У той час яны даводзілі айчынным абывацелям, што трэба захаваць сваю вытворчасць хоць якім коштам, бо менавіта гэта ўратуе незалежнасць краіны.

Праўда, ніхто так і не патлумачыў, што можна лічыць нашым, і як выглядае тая незалежнасць. Неяк так, нясмела, праскаквалі рэплікі, што дзеля беларускай незалежнасці патрэбен і саюз з Расіяй, і мытная прастора з Казахстанам, і вялікі ўраджай зерня, і яшчэ шэраг рэчаў, абсалютна не звязаных ні з беларускай мовай, ні з беларускасцю ўвогуле.

Крыху пазней для незалежнасці спатрэбілася шматвектарная палітыка, крэдыты з Захаду і разгром унутранай апазіцыі. А самае галоўнае — востра неабходнымі сталі змены ў заканадаўстве.

Зараз усе ломяць галовы пра тое, што пасля апошніх, прынятых ледзь не ва ўмовах звышсакрэтнасці заканадаўчых змен, беларускай апазіцыі прыйдзецца яшчэ цяжэй. Але навошта камусьці спатрэбілася зноў уносіць заканадаўчыя змены супраць апазіцыі? Гэта поўны абсурд. Таму што супраць апазіцыі дзеіць цэлая дзяржаўная машына, якая ўвогуле не патрабуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF