Ніва № 43 (2893), 23 кастрычніка 2011 г.

Тадэвуш Кунцэвіч — паэт з Лешукоў

Аляксей МАРОЗ

— Першыя вершы пачаў я пісаць яшчэ ў падставовай школе ў Лешуках. Тады пад наглядам настаўніка Аляксея Харкевіча напісаў я словы на мелодыю частушак, з якімі мы мелі выступіць у час Багатага вечара, — прызнаўся Тадэвуш Кунцэвіч 6 кастрычніка ў час аўтарскага спаткання ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Вядучая аўтарскі вечар бібліятэкарка Анжаліна Масальская ўдакладніла, што была гэта першая сустрэча, наладжаная ў бібліятэцы ў камерных абставінах, бо папярэднія ў рамках праекта „Кірыліцай пісанае” ладзіліся ў вялікай музейнай зале. На спатканне прыйшлі знаёмыя Кунцэвіча, яго настаўнік Аляксей Харкевіч, які пазней працаваў у Гайнаўскім белліцэі, а таксама аматары беларускага слова. Спачатку паэт сказаў, што яго творы невядомыя шырэйшай публіцы. Чыталіся яны толькі ў час мерапрыемстваў ладжаных у Нараўчанскай гміне і ніхто з „белавежцаў”, апрача Міры Лукшы, з ім не кантактаваўся. Згадаў ён таксама вершы надрукаваныя ў „Ніве”.

— Пасля спаткання ў школе ў Лешуках з Аляксандрам Баршчэўскім я пачаў інакш глядзець на беларускую паэзію і яшчэ ў падставовай школе стаў пісаць вершыкі па-беларуску. Сустрэча з беларускім паэтам мяне вельмі ўразіла, бо выводзіўся жа ён з недалёкіх ад нашай вёскі Бандароў і патрапіў дабіцца такіх поспехаў. Калі пазней настаўнік пахваліў мяне за дабраныя мною рыфмы, я стараўся пісаць яшчэ складней і лепш. У першых класах падставовай школы пачаў я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF