Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

У дзень народзінаў паэта Уладзіміра Гайдука

Ганна КАНДРАЦЮК

Спачатку я крыху баялася, што на сямідзесяцігоддзе Валодзі Гайду-ка мы сабраліся выпадковай бабскай кампаніяй. Ці не ўчынінілі мы тут якой грубасці? Сыты ніколі не зразумее галоднага. А паэт, Валодзя Гайдук, галодны людзей. І яшчэ хваравекі ён, далікатны, бездапаможны. Усё, што меў у жыцці, аддаў сваім вершам. А хто сёння чытае беларускія вершы? Людзі глядзяць на бездапаможнасць і асуджаюць чалавека. Ды каму цікава заглыбляцца ў хваробы, безграшоўе, канфлікты з нахабным суседам...

Пра гадавіну ніхто ў нас не гаварыў. І мала хто чуў, што спецыяльна пад юбілей Літаб’яднанне „Белавежа” выпусціла ў свет сабранае пад загалоўкам „Полымя роднае”, у якім змешчаны тры ранейшыя зборнікі „Ракіта” (1971), „Блакітны вырай” (1990), „Пах аернага хлеба” (1997) і непублікаваныя творы. Сам выдавец яшчэ не рашыўся, каб выйсці з прамоцыяй кнігі ды паездзіць з ёю па цэлым беларускім анклаве Падляшша. Праўда, у апошняй справе не надта зацікаўлены сам паэт, які ледзь-ледзь трымаецца на зямлі. Ён не меў нават сілы, каб пабрыцца пад юбілей, за што, дарэчы, папрасіў у нас, жаночай публікі, прабачэння. Валодзя Гайдук як ніхто ўмее належным чынам ацаніць кожны людскі жэст. Ён сустракаў нас усіх, знаёмых і незнаёмых, з адкрытым сэрцам, цэлы ўсхваляваны і шчаслівы...

Але не пра гэта будзе наш расказ.

* * *

Спачатку мы павярнулі на могілкі ў Міхалове. Па прапанове Элі і Любы Марчук. Яны ўжо раней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF