Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Дзверы надалей адчынены (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Незалежна ад таго, што афіцыйны Мінск байкатаваў варшаўскі саміт Усходняга партнёрства, дык пасля яго завяршэння кіраўнік беларускай дыпламатыі Сяргей Мартынаў заявіў, што Беларусь мае намер удзельнічаць у гэтай праграме, ініцыяванай Польшчай і Швецыяй. Асноўнай заганай Партнёрства палічыў (цытуем за Агенцтвам „БелТА”) „недахоп практычных, рэальных дзеянняў”. „У сваім патэнцыяле гэтая ініцятыва карысная”, — дадаў.

Шырэй аб саміце УП (ахоплівае Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну) пісалі мы ў папярэднім выданні „Нівы”. Агулам прынялі ў ім удзел (29-30 верасня) 32 дэлегацыі членскіх краін Еўрсаюза і партнёрскіх краін. Вялася гаворка аб будучыні праграмы і падводзіліся два гады яе функцыянавання. Удзельнікі саміта пагадзіліся ў тым, што фінансавая падтрымка УП з’яўляецца неабходнасцю, таксама і ў цяперашні час, калі Еўрасаюз змагаецца з эканамічным крызісам і працуе над пабудовай новай стратэгіі для краін паўднёвай Еўропы. У час завяршальнай канферэнцыі прэм’ер Дональд Туск (гаспадар саміта ў час польскага прэзідэнцтва ў ЕС) сказаў:

— Гэты саміт, як і ўвесь праект УП, прыносіць штораз лепшыя вынікі. Гэта праграма дзеля пабудовы супольнай, стабільнай і квітнеючай Еўропы. Мы перакананы, што УП рэалізуе супольны інтарэс заадно 27 членскіх краін ЕС, як і шасці краін, ахопленых праграмай УП. Хачу адзначыць, што саміт і яго дэкларацыя вельмі моцна адзначаюць апору Партнёрства на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF