Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

40 гадоў на сцэне. Юбілей Міхала Скепкі

Аляксей МАРОЗ

З вядомым у свеце оперным спеваком Міхалам Скепкам, які родам з Пасек каля Семяноўкі, першы раз прыйшлося мне размаўляць у ліпені 2004 года ў Белавежы, перад яго выступленнем на „Ператочы”, на якім разам з Дар’юшам Валяндоўскім выконвалі оперныя арыі. Гаворачы са мной па-польску і на семяноўскім дыялекце, які пераплятаўся з рускай мовай, успомніў ён сваё дзяцінства, калі радасна праводзіў час у бацькаўскай хаце ў Пасеках. Звярнуў ён увагу на цяжкасці, якія давялося яму пераадолець, пражываючы далёка ад роднай хаты. Запамятаўся мне гэты год, бо якраз тады ў маёй кватэры праводзіўся рамонт кухні, а рабіў яго Сяргей Скепка з Гайнаўкі. Неадкладна пасля „Ператоча” расказаў я яму пра выступленне славутага опернага спевака Міхала Скепкі ў Белавежы. Спадар Сяргей спыніў тады працу і вельмі эмацыянальна выгукнуў:

— Гэта ж мой дваюрадны брат!

Цікава было паслухаць аповед Сяргея Скепкі, які таксама выводзіцца з пад Семяноўкі. Расказы пра сямейныя адносіны і ўспаміны пра вядомых людзей робяць іх больш блізкімі. Міхала Скепку ведаюць асабіста старэйшыя жыхары Семяноўкі і наваколля, але ў Гайнаўцы сем гадоў таму мала хто чуў пра яго. Зараз ён вядомы ў нашым рэгіёне, асабліва тым, хто цікавіцца культурай. Міхал Скепка жыў у цэнтральнай Польшчы, далёка ад роднага кутка, з канцэртамі ездзіў па свеце, выступаў на самых вядомых сцэнах. Аднак у яго засталася любоў да прыпушчанскай радзімы і апошнім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF