Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Па дарозе з ЗБМам

Ілона КАРПЮК

Манадрама Асі Стэльмашук, сяброўкі Звязу беларускай моладзі, адкрыла юбілей 20-годдзя гэтай арганізацыі. Камерны спектакль ідэальна ўпісваўся ў характар гэтага святкавання. Не будзе шумнай справаздачы.

Не патрабуе гэтага ні атмасфера, ні месца правядзення ўрачыстасці, пра якое шмат ужо пісалася і будзе пісацца, спадзяюся, яшчэ доўга, доўга.

У ЗБМаўскі цэнтр у Шчытах у суботу з’ехалі былыя і сённяшнія дзеячы. Не быў гэта дзікі натоўп, бо, як адзначыў Ігар Лукашук, кіраўнік сядзібы і намеснік старшыні Звязу, проста шматлікім асобам якраз не атрымалася прыехаць. Адным выпалі сямейныя сустрэчы, іншых, як жартавалі даўнія сябры, не пускалі жонкі. Вялікая частка былых актывістаў гэта даўно ўжо не індывідуалісты, бунтаўнікі і „вольныя птушкі”, а проста мужы, бацькі, галовы сем’яў. І тыя ў чорнае адзетыя, злосныя калісьці на свет хлопцы, бывала, гаварылі пра пялёнкі. Сёння няма ўжо такога першапачатковага гневу, бунту, які ўзнікаў у час сістэмных змен пачатку 1990-х гадоў. Ёсць свядомасць магчымасцей, перспектыў, часу, які трэба добра скарыстаць. І ёсць сядзіба, нарэшце. Адзіная сапраўдная мэта, якую ўдалося пакуль дасягнуць, як сказаў Марко Заброцкі, першы старшыня арганізацыі. Яго словы прагучалі сярод прамоў іншых сяброў у час святочнай прэзентацыі, у ходзе якой можна было паглядзець здымкі, фільмы ды паслухаць успаміны і меркаванні наконт Звязу. На здымках — твары былых старшыняў, звязаўскія аўтарытэты, мноства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF