Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Грошы для рэгіёна Белавежскай Пушчы

Аляксей МАРОЗ

Вясной гэтага года дэпутат ад Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч і незалежны сенатар Владзімеж Цімашэвіч выступілі з новай прапановай для прыпушчанскіх гмін, а менавіта з праектам праграмы „Ураўнаважанае развіццё рэгіёна Белавежскай пушчы”, якая перш за ўсё мае быць фінансаваная ў рамках еўрасаюзнай праграмы „Развіццё Усходняй Польшчы” пасля 2014 года. Палітыкі заклікалі самаўрадаўцаў Гайнаўскага павета загадзя пісаць праекты на рэалізацыю патрэбных у паасобных гмінах інвестыцый. Летам паявілася магчымасць атрымаць сродкі на інвестыцыі, якія выходзяць па за рамкі паасобных гмін. 26 верасня ў Гайнаўку прыехалі міністр рэгіянальнага развіцця Альжбета Бянькоўская, дэпутат Роберт Тышкевіч і сенатар Владзімеж Цімашэвіч. Спаткаліся яны з мясцовымі самаўрадаўцамі і паінфармавалі іх аб размеркаванні сродкаў з рэзерву дзяржаўнага бюджэту размерам каля 7 мільёнаў злотых на інвестыцыі ў Гайнаўскім і Сямятыцкім паветах. Гэтыя грошы павінны ў гэтым і наступным гадах трапіць на рэалізацыю зацверджаных інвестыцый, якія пачынаюць рэалізацыю праграмы „Ураўнаважанае развіццё рэгіёна Белавежскай пушчы”.

Сабраныя даведаліся, што Міністэрства рэгіянальнага развіцця выбрала для фінансавання інвестыцыі, якія ўжо падрыхтаваныя да рэалізацыі, а іх уздзеянне выходзіць па за рамкі паасобных гмін. Самы вялікі праект, у 3 мільёны 575 тысяч злотых, гэта перабудова дарог у Нарваўскай гміне.

— Нам прызначылі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF