Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Сёння ёсць заўтра

Міраслаў ГРЫКА

Да экстрэмальных сітуацый, хоцькі-няхоцькі, мы здольны прыстасавацца. Гэта працяглы і балючы працэс. Таму ў выпадку раптоўных змен адчуваем вялікі дыскамфорт. Маем схільнасць успрымаць час як своеасаблівы працяг мінулага, якое бяжыць праз цяперашнясць да будучыні. Адчуваем пагрозу, калі штосьці парушае гэтую працягласць. Усялякія змены могуць у выніку прынесці знішчэнне, войны, катаклізмы, пакуты і смерць. Толькі будучыня паказваецца ў новых і зразумелых кантэкстах, менш ці больш шчаслівых для чалавека. Ды цяжка быць шчаслівым у адлеглай будучыні, калі беды або іх прадчуванне прыгнятаюць нас цяпер.

Змены, якія б яны не былі, заўжды турбуюць. А калі штосьці нядобрага навісае над намі, адчуваем гэта ўсе. Субтыльная палітычная раўнавага свету моцна расхісталася. Эканамічны лад, які быў да гэтай пары, рассыпаецца на нашых вачах. Ніхто не ведае, што прынясе будучыня. Тым не менш цяперашні час для будучых пакаленняў здасца вельмі цікавым, бо мы сапраўды жывем у вельмі цікавы перыяд пошукаў новых шляхоў развіцця для нашай цывілізацыі. Толькі чаму якраз нам прыйшлося жыць у цікавы час? Хай бы гэтага пасмакавалі і іншыя!

Цікавы час выпрабоўваюць цяпер жыхары Беларусі. Быццам бы там нічога не адбываецца, але ж адбываецца вельмі многа. Паводле Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, калі б заўтра мелі адбыцца выбары, дык толькі 20,5 адсотка апытваных грамадзян зноў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF