Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Воўчыя законы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Беларускае грамадства падышло ўжо да той мяжы развіцця, калі вызначальнымі і асноўнымі яго рысамі стануць зайздрасць, варожасць і нянавісць. Наўкола пануе прынцып, сфармуляваны яшчэ старажытнымі, „homo homini lupus est” — „чалавек чалавеку воўк”. Нядаўні прыклад з жыцця. Пасля няшчаснага выпадку і цяжкай траўмы памёр адзін з працаўнікоў аднаго з гарадзенскіх прадпрыемстваў. На наступны ж дзень пасля пахавання калегі ўзламалі яго працоўную шафку з мэтай „пажывіцца” непатрэбнымі ўжо рэчамі. Няма слоў...

Крылатае выслоўе казачных герояў Рэдзьярда Кіплінга „мы з табой адной крыві” ў варунках беларускіх „джунгляў” не спрацоўвае. Беларусы (дарэчы, у адрозненне ад шавіністычных расейцаў) у вялікай сваёй колькасці ненавідзяць якраз сваё — родную мову, прыроду, гістарычную спадчыну, урэшце суайчыннікаў. Тое, што вырабляе ўлада ў Беларусі са сваімі грамадзянамі, можна параўнаць толькі з акупацыйным рэжымам, які бязлітасна распраўляецца з кожнай праявай іншадумства і адхілення ад генеральнай лініі дзяржаўнай палітыкі. Людзей хапаюць на вуліцах, збіваюць, цягаюць у міліцыю і пракуратуру. Усё гэта праходзіць незаўважна для бальшыні насельнікаў краіны. Той бальшыні, якой абыякава, што робіцца несправядлівага і ганебнага ў краіне, наўкола яе, у цэлым свеце. Нават пагроза пабудовы расейскай атамнай станцыі, якая, калі стане рэальнасцю, абавязкова прынясе непапраўную бяду нацыі, не зварухнула насельніцтва, якое ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF