Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Ніна Цыванюк: пішу на мове гарадоцкай

Міра ЛУКША

Апошнія, сонечныя дні кастрычніка 2011 года. Цёплы, расспяваны ды каляровы ад плакатаў Гарадок. Сёння на „Салонах у Хадкевічаў” у Гарадоцкім цэнтры культуры, інакш „Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага”, новае мерапрыемства. Запрошаны люд Гарадка і ваколіцы на сустрэчу з творцамі-артыстамі, але сярод іх не будзе Ніны Цыванюк. Колькі дала рады, усюды даходзіла, усюды была і ініцыятарам, але цяпер не дае рады. І крыўдна — ГЦК на той самай вуліцы, што і яе хата (нумар 60, праваруч у бок лугоў), але такое ў яе ўражанне, быццам бы цяпер інакш у гэтым, па-еўрапейску адноўленым, доме культуры. І не вельмі можа паспець: яшчэ пасля таго як штукавалі ёй сэрца байпасамі (1998 г.), ускараскалася была на тую сваю вечную сцэну, ды цяпер, пяць гадоў пасля інсульту-ўдару, калі была напалову паралізавана, ужо сілы не тыя.

— Руку мне, нагу адняло. Яшчэ добра імі не валодаю, — уздыхае спадарыня Ніна. — Калі ачнулася ў бальніцы, не помніла ні аднаго польскага слова. Прыгадала тады чатыры беларускія. І каб не працавала, нічога з мяне не было б. Прыпомню слова, запісваю яго сто разоў у сшытку, каб запамятаць.

Пані Ніна сядзіць на канапе, побач поўныя торбы папераў. Гэта тыя матэрыялы, якія рыхтавала да выступленняў гарадоцкога хору і мастацкай групы „Каласы” — песень, вершаў, пастановак. І новыя ёсць. Толькі жменьку сабраў з іх выдавец прыгожай кніжкі Ніны Цывынюк „З песняй праз жыццё” — Беларускае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF