Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

У аўры праўдападобнага цуду!

Ганна КАНДРАЦЮК

У Саколку, на цуд, ехала я ў сціску і стрэсе, як апякун хворай старэчы.

— Ці можаце за мной паназіраць? — спытала мяне яшчэ на аўтобусным прыпынку незнаёмая бабуля з нясмелай усмешкай.

— Вядома, магу, — пагадзілася я з ходу.

— У мяне паркінсон, — папярэдзіла неяк вінавата бабка, — таму лепш, каб у дарозе хто сачыў ці ўсё адбываеца са мной як трэба.

Ванда, васьмідзесяцігадовая пенсіянерка, нягледзячы на хваробы (хварэе яшчэ рэўматызмам), аб’ездзіла ўжо з пілігрымкай палову свету. У Мексіцы была, у Рыме. Два разы ў Фаціму з паломніцтвам ездзіла, ішла ў пілігрымцы ў Чанстахову, хадзіла ў Крыпна, і да Святой Вады, што за Васількавам. А ў Вільню, да Боскай Маці Вастрабрамскай дык можа з дваццаць разоў ужо з’ездзіла. То як тут на цуд у Саколку не завітаць? Недаравальна, ну проста недаравальна было б, каб такое свята празяхаць!

— А вы ўсё адна, без сябровак, апекуноў падарожнічаеце? — пытаю ў лагоднай як агнец старэчы. У адказ Ванда дастае ружанец са штучнага жэмчугу:

— Во мой апякун, — паказвае абярэг, які атрымала, але не памятае ўжо дзе і калі, ад нейкага замежнага місіянера.

Яшчэ да таго як сядзем у аўтобус Ванда суне мне ў рукі круглую сотню, каб набыць ёй білет. Пасля, калі аддам ёй здачу, спытае: Гэта мае грошы? У дарозе, дзесьці за Чорнай-Беластоцкай зноў будзе соваць мне ў рукі грошы і прасіць, каб набыць ёй білет у шафёра. У страху перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF