Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Усё будзе добра

Іаанна ЧАБАН

З моманту закрыцця для нас сцэн слаўнага БГКТ з майго боку пачаўся даволі актыўны пошук усялякіх кантактаў і магчымасцей далейшай дзейнасці спявачага дуэта „Зараніца”. Надумалася ўціснуцца на раённыя дажынкі Сакольскага павета, ладжаныя сёлета ў Сухаволі. На жаль, хаця мы з Галенай худыя і на сцэне мала месца патрабуем, то ўсё ж такі сакольскае староства рашуча паведаміла, што яны маюць сваіх артыстаў і свае песні, а мы там ні пры чым з гэтымі беларускімі прыпеўкамі. Можна зразумець, што мы, як і гэтыя родныя песні ім па-просту чужыя — такі нежаданы эмемент, якога лепш асцерагацца. Нас на павятовых дажынках не будзе, але адправім туды нашыя замежныя беларускія строі і беларускі ручнік пад хлеб, што больш — гэтым сімвалічным рэквізітам прыйдзецца выконваць вялікую місію дарэння ўзгаданых сакольскіх гаспадароў хлебам і соллю. Замест нас у іх апрануцца вучні сакольскага сельскагаспадарчага тэхнікума разам са сваёй настаўніцай, якой, слава Богу, хапае цывільнай адвагі, каб здзейсніць гэту, гледзячы на тутэйшыя ўмовы, спрэчную і вельмі рызыкоўную ініцыятыву. Місія сапраўды вялікая — гэтыя строі будуць адзіным беларускім акцэнтам маштабнага мерапрыемства, на якое з’едуцца жыхары вёсак, у дзевяноста дзевяці працэнтах карэнна беларускамоўных.

А „Зараніца”? Інтэрнэтнай поштай парассылала я пісьмы ўсім дырэктарам дамоў культуры, пачынаючы з Дубровы-Беластоцкай, на Сямятычах канчаючы. Паслала я ім штосьці накшталт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF