Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Монькі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Падарожжа з Беластока ў Монькі крыху нагадвае падарожжа па Усходняй сцяне. З Беластока ранішні, перад сёмай, аўтобус забірае чатырох пасажыраў; у Кнышыне трое з іх сходзіць, даходзіць адзін. І так, з двума пасажырамі, аўтобус прыязджае ў Монькі. З Монькаў у напрамку Багушэва перад восьмай раніцы мабыць і ніхто не ездзіць, бо шафёр жвава павярнуў машыну па аўтавакзальнай плошчы, але ўспеў звочыць мяне. Перад Багушэвам аўтобус прыхапіў яшчэ школьніцу, бадай пачатковага класа, якая ў Багушэве і злезла, шпарка пабегшы ў напрамку школы.

Пакінуў там жа аўтобус і я; далей шафёр паехаў сам. Можна было паехаць і мне далей, у напрамку моста на Нераслі, пра які захаваўся дакумент паўтысячагадовай даўнасці, з 1510 года, дзе кароль Жыгімонт І Стары дазволіў віленскаму ваяводу Мікалаю Радзівілу браць пошліну: ад бочкі тавару па грошу, ад каня па грошу, ад вялікага быдла, ад вала або ад ялавіцы па паўгроша, ад малога быдла па беламу грошыку, ад пешага чалавека па грошыку, на вечнасць яму самому і ягонай жонцы, і іх дзецям, і будучым іх нашчадкам.

Колькі тая „вечнасць” доўжылася — невядома. І не мост той цікавіў мяне, толькі тамашнія рэлігійныя дачыненні. Менавіта калісь у Багушэве, што зараз на захадзе Монькаўскай гміны, была царква. Вось што пра яе пішуць Юзаф Марошэк і Аркадыюш Студнярэк: „We wsi zbudowano cerkiew ruską św. Praksedy Męczennicy. Widok jej, zapewne z 1561 r., utrwalony został na mapie południowo-wschodniej (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF