Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Кнігі двух гісторыкаў

Сяргей ЧЫГРЫН

Нядаўна ў адной з кніжных крамаў Мінска купіў дзве кнігі — кнігі двух беларускіх гісторыкаў, якія жывуць у Польшчы. Гісторыкі, якія вядомыя не толькі ў Рэспубліцы Польшча, але і ў Беларусі. Гэта — Юры Туронак і Яўген Мірановіч. Першы з іх напісаў кнігу успамінаў „За кардонам Бацькаўшчыны”, а другі — „Беларусы ў Польшчы (1918-1949)”. Адразу скажу, што кнігі гэтых аўтараў беларусы чытаць любяць. Наогул, працы Юры Туронка амаль усе выдаваліся ў Беларусі па-беларуску. Гэта дзякуючы Юры Туронку мы даведаліся праўду пра Беларусь падчас нямецкай акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны. З савецкіх кніг мы ведалі толькі тое, што немцы былі дрэнныя, а партызаны — добрыя, нацыяналісты — палачы беларускага народа, а Вільгельм Кубэ — кат. Юры Туронак у сваіх кнігах данёс да беларусаў праўду пра таго ж Кубэ, пра той жа СБМ, пра Радаслава Астроўскага, Вацлава Іваноўскага, Фабіяна Акінчыца, Янку Станкевіча і многіх іншых асоб.

З цікавымі працамі да беларускага чытача прыйшоў і Яўген Мірановіч, які апублікаваў кнігі па навейшай гісторыі Беларусі. Да гэтых двух шаноўных гісторыкаў вельмі актыўна ў апошні час далучыўся Алег Латышонак, які на беларускай мове выдаў цэлую серыю кніг па гісторыі Бацькаўшчыны. Добрыя кнігі па-беларуску дайшлі да Беларусі і Антона Мірановіча пра праваслаўную Беларусь, Яна Максімюка пра беларускую эміграцыю ў Нямеччыне, кнігі Мар’яна Пецюкевіча, Анелі Катковіч, краязнаўчыя працы Дарафея Фіёніка. Але да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF