Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Трох тэнараў на салонах у Хадкевічаў

Міра ЛУКША

— „Каб я каму калі, каму, чаго, якое?! Калі я ніколі, нічога, нікому, ніякага! Дык нашто мне тое?” працытаваў жартаўлівую пагаворку свае мамы Яўген Кабац у Гарадку перад сустрэчай на салонах у Хадкевічаў, дзе са стрыечнымі братамі Віктарам і Янам паказвалі свае здабыткі — у слове, вобразе і прасторы.

— Маю вялікую прыемнасць і вялікі гонар прывітаць усіх вас на нашых салонах у Хадкевічаў, на Хадкевічаў, бо на гэтай вуліцы месціцца Гарадоцкі цэнтр культуры, — сказаў яго дырэктар Юры Хмялеўскі, — на незвычайнай сустрэчы. Вітаем нашых шаноўных гасцей, бо праз хвіліну будзеце przekabaceni (схілены да змены спосабу мышлення, пераканання). Сярод нас тут трох паноў Кабацаў — Яўген Кабац з Варшавы, Ян Кабац з Беластока і Віктар Кабац з Гайнаўкі. Гэтая сустрэча — незвычайная, магічная. На нашых землях гасцявалі калісьці знакамітыя госці. У нашым адноўленым доме культуры, у гэтай галерэі арганізуем цыкл сустрэч „На салонах у Хадкевічаў”. На гэтай сустрэчы прэзентуюць сваю творчасць пісьменнік, мастак-жывапісец і мастак-архітэктар.

Яўген Кабац (нар. у 1930 г. у Ваўкавыску), старшыня Згуртавання еўрапейскай культуры, пісьменнік, дыпламат і перакладчык (з беларускай і італьянскай моў, аўтар перакладаў на польскую мову „Людзей на балоце” Івана Мележа, „Трэцяй ракеты” Васіля Быкава і апавяданняў Янкі Брыля). Бацька Яўгена Кабаца выводзіцца з Беглюкоў з пад Нараўкі. Там раслі дваюрадныя браты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF