Ніва № 41 (2891), 9 кастрычніка 2011 г.

Вялікае кола вяртання

Ілона КАРПЮК

Цяжка паверыць, што за дваццаць гадоў існавання Звязу беларускай моладзі праз яго шэрагі прайшлі сотні людзей. Затое напэўна можна без сумнення сказаць, што праз галовы лідараў і сяброў гэтай арганізацыі прабягалі тысячы ідэй. Не заўсёды былі магчымасці іх здзейсніць, але кожнае пакаленне прабавала пакласці свой адбітак на беларускі краявід Падляшша, ажно нарэшце паспрабавалі гэты краявід суствараць.

— Я прытрымліваюся ідэі мундзірчыкаў, — гаворыць Багдан Сіманенка, якога ўсе сябры называюць Бодам. — Мне здавалася, што моладзь патрабуе нейкіх рамак, у якіх лёгка сябе знайсці, што патрабуе фактараў, якія будуць іх аб’ядноўваць.

Дваццаць гадоў таму маладыя беларусы, якія дайшлі да вываду, што патрабуюць для сябе новай арганізацыі, мундзірчыкаў можа не прынялі, але прыдумалі даволі зразумелую і канкрэтную канцэпцыю. Усе апранаюцца ў чорнае. Чорна-белым застаецца лагатып арганізацыі ў выглядзе Ярылавага крыжа (хаця каляровы праект падрыхтаваў ім мастак Лёнік Тарасэвіч). І асноўнае: прынцыпова займаюцца асветна-культурнымі праектамі. Мабыць, тады не гаварылася пра „праекты”, але сённяшняя лексіка няўрадавых арганізацый абапіраецца менавіта на гэтае слова. Яно стала сутнасцю і штодзённасцю дзейнасці ў галіне працы з людзьмі. Датычыць гэта таксама тагачаснага і сённяшняга ЗБМу. Важная справа, якая адрознівае гэтую арганізацыю ад шматлікіх іншых, гэта разуменне і падкрэсліванне, што „праект” не можа проста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF